
тэл: +375 (17) 208-99-99
факс: +375 (17) 321-20-66
Адрас: г. Мінск, вул. Кірава, 33-2н, каб. 201
|
Ивашкін Аляксей Аляксандравіч
Дырэктар
Нарадзіўся ў г. Мінску, Рэспубліка Беларусь, у 1982 годзе.
У 2001 годзе скончыў Вышэйшы каледж сувязі, у 2004 г. - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, у 2012 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў яшчэ на 5-м курсе ўніверсітэта спецыялістам, інжынерам па абароне інфармацыі ўпраўлення інфармацыйнага забеспячэння Вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Светач", г. Мінск. Пасля заканчэння ўніверсітэта прыняты на працу інжынерам ва ўпраўленні тэлебачання, радыёсувязі і радыёвяшчання Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. У студзені 2007 прыняты на працу ў РУП «БелДІЭ» у якасці вядучага інжынера. З 2007 па 2009 - начальнік Сектара міжнародна-прававой абароны радыёчастот. З 2009 па 2015 начальнік Аддзела знешніх сувязяў, 2015-2019 - начальнік Аддзела фіксаванай службы і міжнароднай абароны радыёчастот. 2019-2020 - начальнік Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва. 30 красавіка 2020 года, загадам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шульгана К.К., прызначаны начальнікам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю «БелДІЭ».
Кiруе дзейнасцю рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю «БелдІЭ» на падставе Статута. Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва прадпрыемствам і вядзе пытанні Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь; Навукова-тэхнічны савет Міністэрства сувязі і інфарматызацыі; эканоміка і фінансы; бухгалтарскі ўлік і справаздачнасць; кадравая палітыка; юрыдычная падтрымка; міжнароднае супрацоўніцтва; арганізацыя антыкарупцыйнай дзейнасці; арганізацыя абароны дзяржаўнай тайны; мабілізацыйная падрыхтоўка, воінскі ўлік і браніраванне; іншыя пытанні, аднесеныя да яго кампетэнцыі заканадаўствам, рашэннямі міністра сувязі і інфарматызацыі і яго намеснікаў.
|