БелГИЭ

+375 (17) 208-99-99 - ПРИЕМНАЯ
+375 (17) 208-99-66 - ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ, ТЕЛЕФОН ДОВЕРИЯ И СПРАВОЧНЫХ СЛУЖБ

XXIX Дзень беларускага пісьменства пройдзе 3-4 верасня 2022 года ў горадзе Добрушы

пятница 02.09.22 - 14:02

Дзень беларускага пісьменства, першапачатковая назва Дзень беларускага пісьменства і друку, — дзяржаўнае свята ў Беларусi, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

Адкрыццё Дня беларускага пiсьменства на плошчы Ф.Скарыны ў Полацку. 4 верасня 1994 г.

Сталіцамі свята ў розныя гады былі: Полацк (тройчы, 1994, 2003, 2017), Тураў (двойчы, 1995, 2004), Навагрудак (1996), Нясвіж (1997), Орша (1998), Пінск (1999), Заслаўе (двойчы, 2000, 2014), Мір (2002), Камянец (2005), Паставы (2006), Барысаў (2008), Смаргонь (2009), Хойнікі (2010), Ганцавічы (2011), Глыбокае (2012), Шчучын (2015), Рагачоў (2016), Іванава (2018), Слонім (2019), Бялынічы (2020), Капыль (2021).

У 2022 г. свята кнігі, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання будзе прымаць «фарфоравы» гарадок на поўдні Беларусі – Добруш – родны край народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.

Падрабязней можна азнаёмiцца на сайце https://www.belarus.by/.

Категория: